Збор прапаноў акцый, мерапрыемстваў ці іншых актыўнасцяў у межах агульнай праграмы кампаніі «БНР 100»
Давайце разам зробім, каб актыўнасцяў у межах святкавання было шмат, яны былі рознымі, ахоплівалі разнастайныя сферы дзейнасці, шматлікія куткі Беларусі і свету.

Таму дасылайце інфармацыю пра запланаваныя вамі мерапрыемствы, анансаваныя акцыі і створаныя прадукты, каб мы ўсё гэта дадалі ў агульную афішу і сфармавалі агульную ды разнастайную праграму.

Прапановы могуць быць абсалютна рознымі: зробім зніжку ўсім наведнікам ці пакупнікам у дні святкавання, правядзем акцыю ў сацсетках, запускаем фірмовы гатунак піва, вырабім сваю сувенірную прадукцыю і т.д.

Арганізацыі і ініцыятывы (бары, кавярні, клубы, галерэі і т.д.) , якія дашлюць свае прапановы (тэматычныя прадукты, зніжкі, мерапрыемствы і т.д.), трапяць на агульную мапу і ў праграму святкаванняў.

Усе заяўнікі атрымаюць адмысловыя святочныя плакаты, які будуць сведчыць пра ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі «БНР 100», а таксама камплекты рознай прома-прадукцыі для распаўсюду сярод сваіх наведнікаў.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя і прозвішча *
Назва арганізацыі ці ініцыятывы *
якую вы прадстаўляеце арганізацыю ці ўстанову і як яе лепш напісаць у праграме
Сфера дзейнасці *
напішыце чым вы займаецеся: грамадская арганізацыя, ініцыятыўная суполка, ІП, піўная рэстарацыя, галерэя сучаснага мастацтва, крама адзення ці нешта яшчэ
Месцазнаходжанне *
пазначце краіну, месца і поўны адрас рэалізацыі вашай прапановы, каб нам правільна пазначыць гэта ў праграме і на мапе актыўнасцяў
Кантактны тэлефон *
у фармаце +3752Х ХХХ ХХ ХХ
E-mail *
Сайт і спасылкі на старонкі ў сацсетках *
акрамя сайта, дадайце спасылкі на сацсеткі, якія найбольш актыўна выкарыстоўваеце (vk, facebook, twitter, instagram, telegram)
Падрабязна апішыце вашую прапанову *
падрабязна распавядзіце што вы плануеце зрабіць, прапановы могуць быць абсалютна рознымі: зробім зніжку ўсім наведнікам ці пакупнікам у дні святкавання, правядзем акцыю ў сацсетках, запускаем фірмовы гатунак піва, вырабім сваю сувенірную прадукцыю і т.д.
Спасылкі на інфармацыю
калі пра вашую ініцыятыву ў межах святкавання 100-годдзя БНР ужо ёсць інфармацыя ў СМІ ці сацсетках, то дашліце лінкі
Візуальная інфармацыя
калі вы маеце ў дадатак да тэкставай інфармацыі нейкія візуальныя прадукты (дызайны, буклеты, афішы, музыка, відэа і т.д.), то дашліце лінк тут ці файлы на artsiadziba@gmail.com
Адзначым 100-годдзе БНР годна!
Акцыі, мерапрыемствы, афіша і поўная праграма святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі глядзіце тут: https://symbal.by/prahrama-bnr-100/

Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце па нумару: +375 29 782-88-81.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy