Англійская мова з "Амерыканкай": рэгістрацыя на бясплатныя заняткі ў кнігарні "Логвінаў"
Збор сродкаў на кніжную серыю "Амерыканка" працягваецца http://ulej.by/project?id=199735. У межах краўдфандынг-кампаніі адбудуцца бясплатныя заняткі па англійскай мове для ўсіх ахвочых.  Заняткі прыдадуцца слухачам з любым узроўнем  англійскай.

На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланюка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць сваё веданне англійскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.

Тры заняткі пройдуць у кнігарні "Логвінаў" (пр.Незалежнасці, 37а, ст.м. "Плошча Перамогі") - 24, 25 і 26 ліпеня. Кожны дзень будзе прысвечаны новай кнізе, але методыка застанецца тая ж самая.  Мы рэкамендуем слухачам  абраць адзін з дзён для занятку.

Пачынаем штодня ў 19:00. Працягласць занятку – адна гадзіна.


Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне: +375297980342 (Наталка).

Уваход вольны.


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча *
Ваш e-mail *
Ваш узровень англійскай мовы
Clear selection
На які занятак вы хочаце запісацца? (можна выбраць некалькі, але матэрыял заняткаў можа паўтарацца) *
Required
Ваш кантактны тэлефон
Наталка Харытанюк
Наталка Харытанюк – беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Streamline. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy