Copy

Інфармацыйная рассылка Асамблеі НДА

№65 ад 21 жніўня 2018
Падзяліся
Рэтвітні
Дашлі сябрам
МАГЧЫМАСЬЦІ ДЛЯ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ
Гранты Фінскага фонду мясцовага супрацоўніцтва
Амбасада Фінляндыі абвясьціла конкурс праектаў для беларускіх НДА у межах Фонду мясцовага супрацоўніцтва (FLC).
Дэдлайн падачы заявак: 15 кастрычніка 2018, да 12.00.
 
Конкурс экалягічных ініцыятываў
Праект ПРААН абвясьціў конкурс экалягічных ініцыятываў. Мэта конкурсу – умацаваць патэнцыял арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці для паўнавартаснага ўдзелу ў працэсе прыняцьця рашэньняў па экалягічных пытаньнях.
Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2018.
 
Гранты глябальнага фонду для жаночых НДА
Фонд выдзяляе гнуткія гранты на апэрацыйную і праграмную дзейнасьць, доўгатэрміновыя гранты і гранты на паездкі і арганізацыю мерапрыемстваў, накіраваныя на аб’яднаньне арганізацыяў і абмен досьведам. Глябальны фонд для жанчын таксама дае тэрміновую падтрымку арганізацыям, якія аказваюць дапамогу пацярпелым у крызысных сытуацыях.
 
Конкурс праектаў мясцовага разьвіцьця
Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) аднаўляе прыём заявак на фінансаваньне праектаў мясцовага разьвіцьця. Заяўкі ад зарэгістраваных і незарэгістраваных некамэрцыйных няўрадавых арганізацыяў, нефармальных ініцыятываў і грамадзянаў разглядаюцца раз на квартал.
Асамблея НДА Беларусі запрашае грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы разам зладзіць Пляцоўку сацыяльных актыўнасьцяў на фэсьце “Камяніца”. Дзясяты юбілейны фэстываль пройдзе 1 верасьня ў Строчыцах пад Менскам.
Пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў – гэта зона фэстывалю, дзе арганізацыі грамадзянскай супольнасьці змогуць прэзэнтаваць сябе, сваю дзейнасьць, знайсьці прыхільнікаў і прыхільніц, валянтэраў і валянтэрак. Зірніце, як падобная пляцоўка дзейнічала на фэсьце “Наш дзень” і падавайце заяўку да 26 жніўня 2018.
УДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ І НАВУЧАЙЦЕСЯ!
Маратон салідарнасьці ў Менску
Валянтэрская служба Вясны запрашае далучыцца да маратону салідарнасьці, які пройдзе ў Менску з 20 па 25 жніўня, каб падтрымаць палітычных вязьняў. У любы дзень кожны з вас можа наведаць Службу і падпісаць паштоўкі, якія будуць адасланыя вязьням беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы.
22 жніўня (серада) адбудзецца сустрэча, падчас якой будуць прэзэнтаваныя гісторыі палітычных вязьняў з усяго сьвету, а таксама можна будзе пагутарыць з былымі беларускімі зьняволенымі, што мелі тэрміны за свае “крытычныя погляды”.
Сустрэча Minsk Change Makers
Minsk Change Makers – гэта сэрыя сустрэчаў, якія праходзяць для аб'яднаньня актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваныя на прадстаўнікоў грамадзкага і дзяржаўнага сэктараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў мэдыяў і бізнэсу, якія працуюць над зьменамі ў грамадзтве і маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю.
Задачай падзеі зьяўляецца стварэньне пастаяннай традыцыі самаарганізаваных сустрэчаў у публічных месцах Менску для: камунікацыі; абмену ідэямі і досьведам; стварэньня і запуску новых праектаў.
Адкрыты ўрок мэдыяпісьменнасьці ў Магілёве
“Грамадзянскі Форум” адкрывае сэрыю імпрэзаў у межах праекту “Доступ моладзі да правоў і інфармацыі”. У Магілёве ён пройдзе ў фармаце трэнінгу па мэдыяпісьменнасьці 1 верасьня з 18.00 да 21.00.
Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь (16 – 31 гадоў), якая прагне атрымаць веды па тэмах контрпрапаганды, мэдыяпісьменнасьці і разьвіцьцю крытычнага мысьленьня.
Уваход на трэнінг бясплатны. Неабходная рэгістрацыя.
Прэзэнтацыя кнігі Мікалая Анісаўца ў Гомелі
У чацьвер 23 жніўня на базе Гомельскага грамадзка-палітычнага цэнтра (вул. Палеская, 52) адбудзецца сустрэча з гісторыкам і краязнаўцам Мікалаем Анісаўцом, на якой ён прэзэнтуе сваю новую кнігу “Каўпень – вёска каля лебядзінага возера”.
Пачатак а 18.00. Уваход свабодны. Кожны з удзельнікаў атрымае кніжку, пры жаданьні – з аўтографам аўтара.
25-26 жніўня на маляўнічым хутары каля вёскі Навасады (Вілейскі раён) адбудзецца адукацыйна-культурніцкі фэст “Дом ля возера”.
Імпрэза накіраваная на разьвіцьцё і дапамогу ў адукацыі. Праграма пабудаваная на любові. Кожны артыст і артыстка, сьпікер і сьпікерка, творца, арганізатар і арганізатарка ў першую чаргу любіць сваю справу, і імкнецца ў ім падарыць любоў навакольным.
Праграма будзе цікавай шырокаму колу асобаў. Тут кожны знойдзе сабе ежу для разважаньняў. Навучыцца ставіць пытаньні і будзе імкнуцца да спазнаньня.
ВАКАНСІЯ Ў ГРАМАДЗКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ
Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас Беларусь” запрашае на працу каардынатара / каардынатарку праектаў.
Ад кандыдатаў і кандыдатак чакаюць досьведу працы з сацыяльнымі праектамі і веданьня ангельскай мовы (не ніжэй за Intermediate). Абяцаюць добры ўзровень заробку і поўны сацыяльны пакет.
Дашліце сваю абвестку
Copyright © Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Мы толькі рассылаем інфармацыю і ня маем дачыненьня да зьместу абвестак.

 






This email was sent to <<EMAIL>>
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
Рассылка · civicleverage@gmail.com · Вільнюс 01100 · Lithuania

Email Marketing Powered by Mailchimp