Тэст па арфаграфіі  2
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Ваша імя, прозвіша *
1. Адзначце рады, ва ўсіх складаных словах якіх пішацца літара е: *
1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'гляд, свежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць.  Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ўны, вялікагало'вы.  2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.  3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыборабудаўні'чы.  4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепрыпа'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы.  Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.  Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.
Required
2. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар еа (эа): *
Required
3. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар іё (ыё):
1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:  паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біяло'гія, бібліятэ'ка, геліятро'п, піяне'р, ажыята'ж, перыяды'чны, патрыяты'зм, акцыяне'рны, нацыяна'льны, рацыяналіза'тар;  у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, іані'йцы, іаніза'цыя, Іакага'ма, Іаркшы'р, Іашка'р-Ала', Іаа'н.
4. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ія (ыя): *
Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, сацыялі'зм, сацыя'льны, варыя'нт, матэрыя'л, матэрыялі'зм, дыя'метр, дыяпазо'н, дыяфра'гма.
Required
5. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўная галосная: *
1. Прыстаўная галосная і пішацца:  у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;  у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).  2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.  3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.
Required
6. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўная або ўстаўная зычныая *
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:  у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гненная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: о'каць (і вытворныя ад яго), о'дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады', азёрны, асе'нні;  перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс, во'бземлю, во'бмацкам, во'быск, во'дгалас, во'дгук, во'ддаль, во'дзыў, во'дпаведзь, во'дпуск, во'дсвет, во'дступ, во'труб’е і інш., а таксама наво'бмацак, наво'ддалек, паво'дле, наво'дшыбе і інш.;  у запазычаных словах: во'хра, во'цат і вытворных ад іх: во'хрыць, паво'хрыць, вòцатнакі'слы і інш.  2. У словах во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць, вастрыня', завастрэ'нне; васьмёра; вако'ліца, навако'лле, вако'лічны.  3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво'дзін, Ляво'н, Ляво'нчанка, Радзіво'наў і інш.  4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.  5. Прыстаўная літара в пішацца:  перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырохвуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць, вудзі'льна, вузлы', вузлава'ты, вуса'ты, чарнаву'сы, вуса'ч, вучы'цца, наву'ка, навуча'льны, педвучы'лішча, вушэ'й, вуша'мі, завушні'цы, лапаву'хі, залатаву'ст і інш.;  перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна.  6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:  перад націскным у: паву'к, ціву'н, караву'л, есаву'л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі', павуці'нне, павучо'к; цівуно'м; караву'льны; есаву'льскі;  перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.  7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:  у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца;  ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.  8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.  З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Required
7. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх прыстаўны або ўстаўны зычны не пішацца: *
Required
8. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара у (складовае): *
Нескладовае ў і у складовае  1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў); у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур; пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. 2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
Required
9. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ў (нескладовае): *
Required
10. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падаўжэнне зычных: *
Як адрозніваць падваенне і падаўжэнне                                Падаўжэнне (у адной марфеме – корані або постфіксе) 1. Можна падабраць словы ЯНО, МАЁ    2. Гэта жаночае імя (выключ. Іна, Ала)  3. Гэта словы бонна, Мекка, мецца-сапрана, ванна, донна, манна  4. Калі гэта дзеяслоў, і ў ім ёсць ЦЦА, то трэба ЦА закрыць пальцам. Калі ўтвараецца новы дзеяслоў, то – падваенне, калі не ўтвараецца, то – падаўжэнне. Падваенне (у розных марфемах) .    Узор разважанняў                Напрыклад, слова падаконнік. Нельга падставіць ЯНО, МАЁ. Гэта не імя. Пад трэці пункт не падыходзіць. Гэта не дзеяслоў. Вывад – падваенне (адно Н у корані акон, другое – суфікс Н). Слова галлё. Можна падставіць ЯНО, МАЁ. Значыць, падаўжэнне. Слова жывецца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА (пункт 4). Закрываем ЦА пальцам і чытаем – жывец(ь). такога дзеяслова не існуе. Значыць, падаўжэнне. Слова раззлавацца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА. Закрываем ЦА і чытаем – раззлавац(ь). Такі дзеяслоў ёсць. Значыць, падваенне. (адно Ц – суфікс, ЦА – постфікс). У слове ёсць таксама ЗЗ, але адна ў прыстаўцы РАЗ, а другая – у корані. Таксама падваенне Слова Жанна. Гэта жаночае імя, вывад – падаўжэнне. Слова аддаць. Гэта дзеяслоў, але ў ім няма ЦЦА. Вывад – падваенне (адно Д у прыстаўцы, другое – у корані).
Required
11. Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падваенне зычных: *
Required
12.Адзначце рад, ва ўсіх словах якога прапушчана літара: *
Спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што іадлюстроўваецца на пісьме: здн - зн: праязны, выязны (параўн.: приезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў; згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць); стн - сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэс-ны (параўн.: чэсцъ), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: компост), фарпосны (параўн.: фарпост); скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны; стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель); рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy